Hrodna Youth Hub

Ты можаш!

Марыш пра стварэнне справы свайго жыцця? Хочаш дапамагаць іншым людзям і рабіць свой горад лепшым? Шукаеш цікавую кампанію? Імкнешся ведаць пра самыя крутыя гарадзенскія моладзевыя ініцытывы і праекты? Тады запрашаем у HrodnaYouth Hub!

Hrodna YouTh Hub - гэта праграма, скіраваная на павышэнне ўдзелу гарадзенскай моладзі ў жыцці грамадства праз развіццё неабходных для гэтага грамадзянскіх і прафесійных кампетэнцый, распрацоўку і рэалізацыю ўласных ініцыятыў, а таксама прыцягненне ўвагі грамадскасці да патэнцыялу моладзі і яе патрэбаў.

У якіх мерапрыемствах праграмы Hrodna Youth Hub можна ўзяць удзел?

Tandem Evenings in Hrodna

Tandem Evenings in Hrodna – гэта магчымасць паразмаўляць на розных мовах, падзяліцца сваімі ведамі і досведам, абмяняцца культурным досведам пра іншыя краіны, сустрэць жыхароў замежных краін і людзей, якім цікава развівацца і знаёміцца з іншымі культурамі.

Сустрэчы Tandem Evening in Hrodna – некамерцыйныя. Мы сфакусаваныя на абмене мовамі і культурай.

Сустрэчы Tandem Evening in Hrodna – адкрытыя. Яны прызначаныя для тых, хто добра размаўляе на нейкай мове, а таксама для тых, хто толькі пачынае яе вывучаць.

Мы збіраемся за рознымі “моўнымі сталамі” і размаўляем на розныя цікавыя для вас тэмы. Калi Вы добра валодаеце нейкай мовай – запрашаем стаць мадэратарам моўнага стала.

Першая вясновая сустрэча адбудзецца 15 красавіка.
Пачатак у 18.30 па адрасе вул. Будзеннага 48а-63.


Дадатковая iнфармацыя па тэлефонах +375336341041 цi +375292920181

Сачыце за нашымі анонсамі ў Фэйсбуку:
https://facebook.com/tandemeveningsinhrodna/

YOUthCAN: інтэнсіўны навучальны курс для тых, хто адчувае ў сабе прадпрыймальніцкую жылку!

Вызначыцца з тым, чым ты хочаш займацца ў жыцці, развіць кампетэнцыі, неабходныя для пошука добрай працы, стварэння ўласнага бізнеса альбо цікавага творчага праекта - усё гэта змогуць удзельнікі бясплатнага курса “YOUthСan”, які пачытае сваю працу ў Гродна.

Да ўдзелу ў курсе запрашаюцца вучні старэйшых класаў, студэнты і нядаўнія выпускнікі навучальных установаў, у тым ліку - людзі з інваліднасцю, якія маюць высокую матывацыю знайсці сваё месца ў жыцці і стварыць справу свайго жыцця!

Курс распачнецца 17 мая і будзе складацца з 5 аднадзённых трэнінгаў, спалучаных з сустрэчамі з паспяховымі маладымі гарадзенскімі прадпрыймальнікамі.

Форму заяўкі на ўдзел у курсе трэба запоўніць да 2 красавіка!

Дыскусійны клуб "Крок насустрач"

Кожная сустрэча Клуба - гэта шчырая размова пра патрэбы людзей з інваліднасцю і праблемы, з якімі яны сутыкаюцца, пра інклюзію і пра тое, як яе можна забяспечыць на практыцы, пра тое, як зрабіць наш горад прыязным для ўсіх людзей, якія ў ім жывуць.

Папярэдняя дата першай сустрэчы Клуба - 16 мая.

Інклюзіўная Школа "Крок насустрач"

Да ўдзелу ў Школе запрашаюцца людзі з інваліднасцю, якія шукаюць сваё месца ў жыцці, новых сяброў, любяць вучыцца і працаваць у камандзе. За тры дні заняткаў у Школе вы навучацеся лепш вызначаць свае жыццёвыя мэты, прымаць рашэнні, камунікаваць і працаваць з іншымі людзьмі.

Заняткі ў Школе пачнуцца ў ліпені 2020 года. Сачыце за абвесткамі і абнаўленнямі гэтай старонкі!

Цяпліца моладзевых ініцыятыў

Гэта інтэнсіўны навучальны курс, у межах якога вы авалодаеце цэлым шэрагам важных кампетэнцый: мэтавызначэнне, планаванне дзейнасці, крытычнае мысленне, кіраванне канфліктамі, прыняццё рашэнняў, аргументацыя ўласнай пазіцыі і актыўнае слуханне. Вы зможаце распрацаваць і рэалізаваць разам з новымі сябрамі грамадска-карысныя праекты і акцыі, пазнаёміцца з вялікай колькасцю людзей, якія штодня імкнуцца зрабіць наш горад больш камфортным і цікавым для жыцця.

Праграма навучання ў межах Цяпліцы будзе складацца з заняткаў па вечарах (звычайна - адзін раз у тыдзень працягласцю 2-3 гадзіны), сустрэч з вядомымі гарадзенскімі грамадскімі актывістамі і актывісткамі, а таксама некалькіх трэнінгаў, якія будуць адбывацца ў выходныя дні.

Першая сустрэча навучэнцаў Цяпліцы адбудзецца ўжо 8 ліпеня. Сачыце за абвесткамі і абнаўленнямі гэтай старонкі!

Школа журналістыкі і фактчэкінга

Гэта трэнінг для тых, хто хоча ўдасканаліць свае веды і ўменні ў галіне журналістыкі. Асаблівы фокус будзе зраблены на тым, як правяраць праўдзівасць інфармацыі, а таксама на авалоданні рознымі інструмантамі для стварэння цікавых мультымедыйных гісторый. Пра тое, як такая Школа праходзіла ў мінулым годзе, можна прачытаць тут.

Школа будзе працаваць у сярэдзіне лета. Сачыце за абнаўленнямі гэтай старонкі!

HrodnaIdeaLab

Гэта эксперыментальная пляцоўка, на якой мы збярэм маладых гарадзенак і гарадзенцаў, каб яны з дапамогай дасведчаных ментараў за 24 гадзіны змаглі распрацаваць ідэі сваіх камерцыйных альбо грамадска-карысных праектаў.

Мы плануем правесці HrodnaIdeaLab вясной 2021 года. Сачыце за абнаўленнямі гэтай старонкі і абвесткамі на іншых інфармацыйных рэсурсах праграмы!

YouthCan - конкурс патрымкі моладзевых ініцыятыў

Пераможцы конкурса атрымаюць арганізацыйную і кансультацыйную падтрымку для рэалізацыі сваіх грамадска-карысных ідэй.

Конкурс будзе абвешчаны ў канцы 2020 года. сачыце за абнаўленнямі на гэтай старонцы і абвесткамі на іншых нашых рэсурсах!

Адкрытыя сустрэчы з цікавымі для моладзі людзьмі

Пазнаёміцца з цікавымі маладымі (і не толькі) мастакамі, музыкамі, акторамі, грамадскімі актывістамі, паразмаўляць пра ролю моладзі ў жыцці грамадства, яе патрэбы і мары, пошук свайго месца ў гэтым жыцці, самарэалізацыю, можна будзе ў час пяці публічных сустрэч, якія мы плануем арганізаваць у Гродна ў 2020-2021 гг.

Першая з сустрэч папярэдне адбудзецца ўжо ў чэрвені 2020 г. Сачыце за абнаўленнямі на гэтай старонцы і абвесткамі на іншых нашых інфармацыйных рэсурсах!

Форум YOUthCan: Hrodna

Заключнае мерапрыемства нашай праграмы, у час якога мы хочам прадставіць яе вынікі, пазнаёміць гарадзенцаў з цікавымі гарадзенскімі моладзевымі ініцыятывамі і эфектамі іх працы, стварыць пляцоўку для новых знаёмстваў і абмену цікавым досведам, для дэманстрацыі стваральнага патэнцыялу гарадзенскай моладзі.

Папярэдне Форум адбудзецца ў маі 2021 года. Дакладныя даты і праграма Форума з'явяцца на гэтай старонцы пазней. Сачыце за абнаўленнямі!

Праграма Hrodna Youth Hub рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый», ГА «Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Сачыць за магчымасцю ўдзелу ў іншых мерапрыемствах праграмы можна ў нашых групах:

https://www.facebook.com/groups/540293086589015/

https://instagram.com/hrodnayouthhub?igshid=q8jl7858bt05